26 лістапада для вучняў пятых класаў была наладжана гульня-спаборніцтва “Знаўцы роднай мовы” . Падчас падарожжа па краіне роднай мовы гульцы рабілі прыпынкі, каб выканаць разнастайныя заданні. Яны выступалі ў ролі перакладчыкаў, словаведаў, лісталі старонкі мінулага і сучаснага, расшыфроўвалі фразеалагізмы, па апісанні адгадвалі прадметы, што знаходзіліся ў таямнічай скрыні, пазнавалі паэтаў і пісьменнікаў па партрэтах, спрабавалі сябе ў якасці паэтаў… Гледачам таксама не было сумна, бо ім трэба было пацвердзіць веды па фальклорных творах, з дапамогой мімікі і жэстаў паказаць фразеалагізмы. На мерапрыемстве была вясёлая атмасфера, але пры гэтым вітаў дух спаборніцтва. У выніку перамаглі вучні 5 “Д” класа. Можна сказаць, што гэта сустрэча папоўніла веды пяцікласнікаў не толькі па мове і літаратуры, але і па нацыянальнай культуры. Удзельнікі гульні пагадзіліся з  народнай мудрасцю, што без навукі і лапця не спляцеш.

Настаўнік беларускай мовы і літаратуры

Грынкевіч Г.Ф.